1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Amnesty International прызнала фігурантаў "Працэсу чатырнаццаці" вязнямі сумлення

13 мая 2009 г.

Фігуранты "Справы чатырнаццаці" прызнаны вязнямі сумлення. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце арганізацы Amnesty International, накіраваным на адрас Генеральнага пракурора Беларусі.

https://p.dw.com/p/Hp4d
Фота з архіву: міліцыя разганяе мірную акцыю моладзі ў цэнтры Мінску
Фота з архіву: міліцыя разганяе мірную акцыю моладзі ў цэнтры МінскуФото: Manja Myschkowez

Amnesty International прызнала ўсіх маладзёнаў, што фігуравалі ў справе "Працэсу чатырнаццаці", вязнямі сумлення. Гэтага прызнання дамагаліся беларускія праваабаронцы і прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Асуджэнне міжнароднай арганізацыі

Прадстаўнік Amnesty International, дырэктар у справах рэгіёнаў Еўропы і Цэнтральнай Азіі Нікаля Дакварс (Nicola Duckworth), звярнуўся з афіцыйным лістом да Генеральнага пракурора Беларусі па справе адзінаццаці маладзёнаў, што падпалі пад абмежаванне волі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня 2008 году ў Мінску. Як адзначаецца ў лісце Amnesty International, маладыя людзі былі пакараныя за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў, і ў сувязі з гэтым яны прызнаныя вязнямі сумлення.

У сваёй заяве Amnesty International называе адзінаццаць фігурантаў "Працэсу чатырнаццаці" - Арцёма Дубскага, Міхася Пашкевіча, Таццяну Цішкевіч, Паўла Вінаградава, Аляксея Бондара, Міхася Крывава, Алеся Стральцова, Алеся Чарнышова, Міхася Субача, Максіма Дашука, Аляксандра Баразенку.

Милиция разгоняет мирную акцию оппозиции в Минске
Фото: AP

Усе яны на дадзены момант адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Маладзёны знаходзяцца пад хатнім арыштам і ў любы момант могуць апынуцца за кратамі пры дробным парушэнні ўсталяванага заканадаўствам правапарадку. Яшчэ два фігуранты гэтай крымінальнай справы Антось Койпіш і Ўладзімір Сяргееў былі пакараныя буйнымі грашовымі штрафамі.

Ганебная справа

"Справа чатырнаццаці" ёсць крымінальнай справай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася летась у студзені ў беларускай сталіцы.

У інтэрвью Deutsche Welle старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак заявіў, што гэтая крымінальная справа цалкам ганебная для беларускай дзяржавы. "Нашы ўлады разумеюць, што асуджаннасць - такая пляма на сумленні тых жа ўладаў, і таму ўсе гэтыя людзі мусяць трапіць пад амністыю", - адзначыў праваабаронца.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще