1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Human Rights Watch адзначае пагаршэнне стану правоў чалавека ў Беларусі

https://p.dw.com/p/7oCG
Правабарончая арганізыцыя Human Rights Watch апублікавала штогадовую справаздачу пра стан з правамі чалавека ў 70-ці краінах свету за мінулы год. У дакуменце, які налічвае больш за 500 старонак, адзначаецца, што за 2005 год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. У дакуменце пералічаныя найбольш яркія выпадкі пераследу апазіцыйных дзеячоў, недзяржаўных арганізацыяў і незалежных СМІ. Апроч іншага, згадваецца пра зняволенне Міхаіла Марыніча, Сяргея Скрабца, Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца і Андрэя Клімава. У справаздачы адзначаецца, што пасля дэмакратычных зменаў у Грузіі, ва Украіне і ў Кіргыстане беларускія ўлады робяць ўсё магчымае, каб не дапусціць чарговай каляровай рэвалюцыі ў часе прэзідэнцкіх выбараў.